Мая зямля

×

Сообщение об ошибке

Warning: count(): Parameter must be an array or an object that implements Countable в функции bootstrap_table() (строка 208 в файле /var/www/www-root/data/www/museum.by/sites/all/themes/bootstrap/templates/system/table.func.php).

0+

ПРЭС-РЭЛІЗ

9 жніўня 2023 года ў прысядзібным флігелі музея «Лошыцкая сядзіба» – філіяла Музея гісторыі горада Мінска – пачынае працу выстаўка нацюрмортаў беларускай мастачкі Людмілы Шык «Мая зямля». Нацюрморты Людмілы Шык перадаюць гасцінную атмасферу беларускага хутара. Самавар, керамічныя гаршчкі, шкляныя збаны, плеценыя з лазы кошыкі і саламяныя кветкі, карункавыя сурвэткі і шаўковыя драпіроўкі – гэта толькі падтрымка стварэння атмасферы. Антонаўкі з яблыні прадзеда, дзедаўскі серп, бабуліны фарфоравыя рыбкі і кветкавая хустка, «сямейка» з гліняных збаноў, у стварэнні якіх паўдзельнічалі дзеці мастачкі, дарункі з уласнага саду і гароду – сапраўдныя галоўныя героі карцін Людмілы Шык.

На выстаўцы прадстаўлены больш за 20 жывапісных нацюрмортаў, якія створаны мастачкай у 1999-2011 гг. У выяве прадметнага асяроддзя аўтар арганічна сумяшчае дэталёвасць і фактурнасць натуры з перадачай глыбіні спадчыны, пакінутай продкамі і роднай зямлёй.

Ансамбль разнастайных прадметаў дазваляе адчуць настрой ранішняга чаявання, водар сарваных летнім днём руж, густ мандарынаў на навагоднія святы, і іншыя хараствы беларускай гасціннасці.

Людміла Віктараўна Шык (1961 г.н.) нарадзілася ў в. Казлоў Бераг Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. У 1981 г. закончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1988 г. – Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, кафедра «Дызайн». Удзельнічае ў выстаўках з 1999 г.

Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10
тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу
(017) 396 18 86
minskmuseum.by

З 9 жніўня 2023

Па ўваходнаму квітку ў музей

1339