Адбыўся майстар-клас

У мінулую нядзелю ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я адбыўся майстар-клас па роспісе сумкі-шопера ў стылі «маляванка».

Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі даведаліся шмат цікавага аб унікальным жанры беларускага народнага мастацтва — «маляваных дыванах», ці «маляванках». Пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення маляваных дываноў, з найбольш распаўсюджанымі сюжэтамі роспісу, а таксама з дзейнасцю знакамітых мастакоў гэтага накірунку творчасці — Язэпа Драздовіча і Алены Кіш.

Удзельнікі майстар-класа навучыліся асноўным тэхнікам роспісу тэкстыльных паверхняў і стварылі свой арыгінальны дызайн сумкі-шопера ў стылі «маляванка», якая стане выдатным падарункам сабе ці блізкаму чалавеку. А роспіс тканіны сваімі рукамі — гэта заўсёды цікавы і вясёлы занятак.

45