510 гадоў з часу атрымання Навагрудкам Магдэбургскага права

26 ліпеня 1511 года на брэсцкім сейме Навагрудку было дадзена Магдэбурскае права – права на самакіраванне. Тады, у пачатку XVI стагоддзя, Наваградак лічыўся адным з асноўных гарадоў у Вялікім княстве Літоўскім, з 1507 года стаў ваяводскім цэнтрам.

Што ж давала Магдэбурская права гораду? Звернемся да дакумента. Як ён сведчыць, перш за усё уводзілася пасада войта, якому падпарадкоўваліся ўсе “мешчане по нашіх местцах мешкаючые”. Войт разам з бурмістрам і радцамі судзіў мяшчан, вырашаў справы адносна мер, наглядаў за тым, каб чужыя купцы, акрамя віленскіх, не прадавалі свамх тавараў у раздроб.

Непасрэднае кіраванее знаходзілася ў руках гарадской рады, якая складалася з шасці чалавек. З іх выбіраліся два бурмістры (праваслаўны і каталіцкі), якія ўзначальвалі раду. Рада кіравала гарадской паліцыяй, разглядала грамадзянскія справы, загадвала гарадской маёмасцю, сачыла за маральнасцю гармадзян.

Былі у іх пэўнвя абавязкі. Кожны год плацілі ў гарадскую казну 50 залатых, сярэбшчызну, плату за карчмы, з рамеснай дзейнасці, з лавак. Кожную суботу пастаўлялі ў замак мяса, пры неабходнасці давалі падводы, выстаўлялі ахову.

У другой палове ХVІІІ ст. многія беларускія гарады страцілі гэтае права. Аднак Навагрудку Канстытуцыя Варшаўскага сейма 1776 года яшчэ раз пацвердзіла магдэбургскае права, бо горад "ва ўсіх адносінах задавальняў справу вырашэння публічных судоў... І гэта патрэбна было для яго вартасці".

На Беларусі магдэбургскае права скасавана паводле ўказаў Кацярыны ІІ. У заходняй Беларусі — у снежні 1795 года.

У верасні 2011 г. у Навагрудку ўсталяваны мемарыяльны паматны знак з нагоды 500-годдзя атрымання горадам гэтага прывілея. (на фота). Выканаў манумент вядомы беларускі скульптар Генадзь Буралкін.

Мікалай ГАЙБА

Падрабязней чытайце ў артыкулах. Спасылка - http://gaiba.narod.ru/magdeburgpravo.html  

Мікалай Гайба. Было ў горада такое права // "Новае жыццё" (г.Навагрудак) - 22.07.1991.
Мікалай Гайба. Было ў горада такое права // У кн.: Памяць : гістор.-дакум. хроніка Навагрудскага р-на – Мн.: Беларусь, 1996. С. 87-88
Мікалай Гайба. Што давала Навагрудку магдэбургскае права // "Звязда". 07 верасня 2011 года № 170 (27033)

796